22—27.04.2013 — ретроспектива фильмов польского режиссёра Яна Якуба Кольского

Рэтраспектыва фільмаў польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага

PDF

Польскі Інстытут у Мінску запрашае на рэтраспектыву фільмаў вядомага польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага, якая адбудзецца ўпершыню ў Мінску.

Ян Якуб Кольскі — адзін з найбольш вядомых, сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. У фільмах Кольскага сучаснае пераплятаецца з мінулым, рэалізм з чарадзействам, хрысціянства з паганствам. Фільмы рэжысёра шматразова былі ўзнагароджаны на польскіх і міжнародных фестывалях.

Гісторыя кіно ў папелавах

Фэнтэзі, меладрама. Польшча,  г., каляр., 100 хв.

У ролях: Кшыштаф Майхшак, Барташ Апаня, Гражына Бленцка-кольска, Францішак Печка.

Гісторыя роду кавалёў Андрышэкаў, якая пачынаецца ад Андрышэка I, які стварыў у XIX стагоддзі кінамашыну, і працягваецца ў 60-х гадах ХХ стагоддзя, з Андрышэкам VI, якога завуць Шустэк, хлопчыкам які марыць аднавіць вынаходку, якая загінула у часе пажару.

Узнагароды:
  •  — Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшы польскі фільм  года.
  •  — Узнагарода «Срэбны Віцязь» на МКФ праваслаўнага кіно «Залаты Віцязь» у Маскве.
  •  — Гран-пры МКФ у Трыесце.
  •  — Гран-пры МКФ у Жэневе.

Язмін

Меладрама, Польшча,  г., каляр., 103 хв.

У ролях: Гражына Бленцка-кольска, Януш Гаёс, Адам Фэрэнц

У мужчынскім манастыры адбываецца нешта дзіўнае: тры манахи пачынаюць духмяна пахнуць. Згодна са старажытным прадказаннем, ігумен чакае новых цудаў. Тым часам для рэстаўрацыі ікон сюды прыбывае мастачка, якая жадае аднавіць цудоўны пах манахаў.

Узнагароды:
  •  — Спецыяльная ўзнагарода ФПМФ у Гдыні для Яна Якуба Кольскага.
  •  — Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшую мужчынскую ролю для Януша Гаёса і за лепшую музыку для Зыгмунта Канечнага. Прыз глядацкіх сімпатый для Яна Якуба Кольскага.

Далей ад вакна

Драматычны фільм. Польшча,  г., каляр., 104 хв.

У ролях: Дамініка Асталоўска, Барташ Апаня, Дарота Ляндоўска, Караліна Грушка

Падчас акупацыі Ян і Барбара хаваюць габрэйскую дзяўчыну Рэгіну. Заўважыўшы, што Рэгіна цяжарная, абражаная жонка мае намер выдаць яе, але ёй да галавуы прыходзіць план. Барбара імітуе цяжарнасць, а пасля нараджэння дзіцяці прысвойвае сабе ролю маці.

Узнагароды:
  •  — Гран-пры на ФПМФ у Гдыні.
  •  — Намінацыя на ўзнагароду «Святы Георгій» за лепшы замежны фільм на МКФ у Маскве.

Падграбэк

Меладрама. Польшча,  г., каляр., 75 хв.

У ролях: Францішак Печка, Марыюш Санітэрнік, Кшыштаф Пячыньскі, Гражына Блянцка-кольска.

Фільм апавядае пра подзвігі, на якія здольны закаханыя дзеля выдатнага пачуцця, якое імі авалодала.

Узнагароды:
  •  — Узнагарода Усходнееўрапейскага сцэнарнага фонду.

Які грае з талеркі

Фэнтэзі, меладрама. Польшча,  г., каляр., 107 хв.

У ролях: Францішак Печка, Марыюш Санітэрнік, Гражына Бленцка-кольска.

Скрыпач Люнда — чалавек, які грае з абломкаў талерак. Намаляваныя на іх узоры ён чытае як ноты і іграе па іх музыку. Ён хоча заграць з цэлай талеркі круглы шляк, але вельмі баіцца свайго жадання.

Узнагароды:
  •  — Узнагарода на МКФ у Токіа.

Венецыя

Драматычны фільм, Польшча,  г., каляр., 110 хв.

У ролях: Марцін Валеўскі, Магдалена Цялецка, Агнешка Грахоўска, Гражына Бленцка-кольска

Марэк, закаханы ў Венецыю і ведае назвы ўсіх плошчаў і храмаў горада. Яго сям’я збіраецца ў Венецыю, але надыходзіць восень 1939 года, і хлопчыка адпраўляюць за горад да цёткі Веранікі.


Уваход вольны.

Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра перад пачаткам сеансаў.

Кінатэатр «Перамога» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20).

Тэл. +375(17)2037766.

Поделиться ссылкой:

Карточка мероприятия
Название мероприятия
Ретроспектива фильмов польского режиссёра Яна Якуба Кольского
Место
Кинотеатр «Победа», улица Интернациональная, 20,Минск,Центральный район-220030
Начало
2013-04-22
Окончание
2013-04-27

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.