Рэтраспектыва фільмаў польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага
Польскі Інстытут у Мінску запрашае на рэтраспектыву фільмаў вядомага польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага, якая адбудзецца ўпершыню ў Мінску.
Ян Якуб Кольскі — адзін з найбольш вядомых, сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. У фільмах Кольскага сучаснае пераплятаецца з мінулым, рэалізм з чарадзействам, хрысціянства з паганствам. Фільмы рэжысёра шматразова былі ўзнагароджаны на польскіх і міжнародных фестывалях.
Гісторыя кіно ў папелавах
Фэнтэзі, меладрама. Польшча, г., каляр., 100 хв.
У ролях: Кшыштаф Майхшак, Барташ Апаня, Гражына Бленцка-кольска, Францішак Печка.
Гісторыя роду кавалёў Андрышэкаў, якая пачынаецца ад Андрышэка I, які стварыў у XIX стагоддзі кінамашыну, і працягваецца ў 60-х гадах ХХ стагоддзя, з Андрышэкам VI, якога завуць Шустэк, хлопчыкам які марыць аднавіць вынаходку, якая загінула у часе пажару.
Узнагароды:
- — Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшы польскі фільм года.
- — Узнагарода «Срэбны Віцязь» на МКФ праваслаўнага кіно «Залаты Віцязь» у Маскве.
- — Гран-пры МКФ у Трыесце.
- — Гран-пры МКФ у Жэневе.
Язмін
Меладрама, Польшча, г., каляр., 103 хв.
У ролях: Гражына Бленцка-кольска, Януш Гаёс, Адам Фэрэнц
У мужчынскім манастыры адбываецца нешта дзіўнае: тры манахи пачынаюць духмяна пахнуць. Згодна са старажытным прадказаннем, ігумен чакае новых цудаў. Тым часам для рэстаўрацыі ікон сюды прыбывае мастачка, якая жадае аднавіць цудоўны пах манахаў.
Узнагароды:
- — Спецыяльная ўзнагарода ФПМФ у Гдыні для Яна Якуба Кольскага.
- — Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшую мужчынскую ролю для Януша Гаёса і за лепшую музыку для Зыгмунта Канечнага. Прыз глядацкіх сімпатый для Яна Якуба Кольскага.
Далей ад вакна
Драматычны фільм. Польшча, г., каляр., 104 хв.
У ролях: Дамініка Асталоўска, Барташ Апаня, Дарота Ляндоўска, Караліна Грушка
Падчас акупацыі Ян і Барбара хаваюць габрэйскую дзяўчыну Рэгіну. Заўважыўшы, што Рэгіна цяжарная, абражаная жонка мае намер выдаць яе, але ёй да галавуы прыходзіць план. Барбара імітуе цяжарнасць, а пасля нараджэння дзіцяці прысвойвае сабе ролю маці.
Узнагароды:
- — Гран-пры на ФПМФ у Гдыні.
- — Намінацыя на ўзнагароду «Святы Георгій» за лепшы замежны фільм на МКФ у Маскве.
Падграбэк
Меладрама. Польшча, г., каляр., 75 хв.
У ролях: Францішак Печка, Марыюш Санітэрнік, Кшыштаф Пячыньскі, Гражына Блянцка-кольска.
Фільм апавядае пра подзвігі, на якія здольны закаханыя дзеля выдатнага пачуцця, якое імі авалодала.
Узнагароды:
- — Узнагарода Усходнееўрапейскага сцэнарнага фонду.
Які грае з талеркі
Фэнтэзі, меладрама. Польшча, г., каляр., 107 хв.
У ролях: Францішак Печка, Марыюш Санітэрнік, Гражына Бленцка-кольска.
Скрыпач Люнда — чалавек, які грае з абломкаў талерак. Намаляваныя на іх узоры ён чытае як ноты і іграе па іх музыку. Ён хоча заграць з цэлай талеркі круглы шляк, але вельмі баіцца свайго жадання.
Узнагароды:
- — Узнагарода на МКФ у Токіа.
Венецыя
Драматычны фільм, Польшча, г., каляр., 110 хв.
У ролях: Марцін Валеўскі, Магдалена Цялецка, Агнешка Грахоўска, Гражына Бленцка-кольска
Марэк, закаханы ў Венецыю і ведае назвы ўсіх плошчаў і храмаў горада. Яго сям’я збіраецца ў Венецыю, але надыходзіць восень 1939 года, і хлопчыка адпраўляюць за горад да цёткі Веранікі.
Уваход вольны.
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра перад пачаткам сеансаў.
Кінатэатр «Перамога» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20).
Тэл. +375(17)2037766.