22-27.04.2013 — ретроспектива фильмов польского режиссёра Яна Якуба Кольского

Рэтраспектыва фільмаў польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага

PDF

Польскі Інстытут у Мінску запрашае 22-27 красавіка 2013 года на рэтраспектыву фільмаў вядомага польскага рэжысёра Яна Якуба Кольскага, якая адбудзецца ўпершыню ў Мінску.

Ян Якуб Кольскі — адзін з найбольш вядомых, сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно. У якасці рэжысёра ці аператара зняў больш за 30 стужак. Выкладае ў школе кінарэжысуры Анджэя Вайды. У фільмах Кольскага сучаснае пераплятаецца з мінулым, рэалізм з чарадзействам, хрысціянства з паганствам. Фільмы рэжысёра шматразова былі ўзнагароджаны на польскіх і міжнародных фестывалях.

22 красавіка, панядзелак, 19:00

ГІСТОРЫЯ КІНО Ў ПАПЕЛАВАХ

Фэнтэзі, меладрама. Польшча, 1998 г., каляр., 100 хв.

У ролях: Кшыштаф Майхшак, Барташ Апаня, Гражына Бленцка-Кольска, Францішак Печка.

Гісторыя роду кавалёў Андрышэкаў, якая пачынаецца ад Андрышэка I, які стварыў у XIX стагоддзі кінамашыну, і працягваецца ў 60-х гадах ХХ стагоддзя, з Андрышэкам VI, якога завуць Шустэк, хлопчыкам які марыць аднавіць вынаходку, якая загінула у часе пажару.

Узнагароды:
  • 1999 — Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшы польскі фільм 1998 года.
  • 1999 — Узнагарода «Срэбны Віцязь» на МКФ праваслаўнага кіно «Залаты Віцязь» у Маскве.
  • 1999 — Гран-пры МКФ у Трыесце.
  • 1999 — Гран-пры МКФ у Жэневе.

23 красавіка, аўторак, 19:00

ЯЗМІН

Меладрама, Польшча, 2006 г., каляр., 103 хв.

У ролях: Гражына Бленцка-Кольска, Януш Гаёс, Адам Фэрэнц

У мужчынскім манастыры адбываецца нешта дзіўнае: тры манахи пачынаюць духмяна пахнуць. Згодна са старажытным прадказаннем, ігумен чакае новых цудаў. Тым часам для рэстаўрацыі ікон сюды прыбывае мастачка, якая жадае аднавіць цудоўны пах манахаў.

Узнагароды:
  • 2006 — Спецыяльная ўзнагарода ФПМФ у Гдыні для Яна Якуба Кольскага.
  • 2007 — Узнагарода Польскай Кінаакадэміі «Арол» за лепшую мужчынскую ролю для Януша Гаёса і за лепшую музыку для Зыгмунта Канечнага. Прыз глядацкіх сімпатый для Яна Якуба Кольскага.

24 красавіка, серада, 19:00

ДАЛЕЙ АД ВАКНА

Драматычны фільм. Польшча, 2000 г., каляр., 104 хв.

У ролях: Дамініка Асталоўска, Барташ Апаня, Дарота Ляндоўска, Караліна Грушка

Падчас акупацыі Ян і Барбара хаваюць габрэйскую дзяўчыну Рэгіну. Заўважыўшы, што Рэгіна цяжарная, абражаная жонка мае намер выдаць яе, але ёй да галавуы прыходзіць план. Барбара імітуе цяжарнасць, а пасля нараджэння дзіцяці прысвойвае сабе ролю маці.

Узнагароды:
  • 2001 — Гран-пры на ФПМФ у Гдыні.
  • 2001 — Намінацыя на ўзнагароду «Святы Георгій» за лепшы замежны фільм на МКФ у Маскве.

25 красавіка, чацвер, 19:00

ПАДГРАБЭК

Меладрама. Польшча, 1993 г., каляр., 75 хв.

У ролях: Францішак Печка, Марыюш Санітэрнік, Кшыштаф Пячыньскі, Гражына Блянцка-Кольска.

Фільм апавядае пра подзвігі, на якія здольны закаханыя дзеля выдатнага пачуцця, якое імі авалодала

Узнагароды:
  • 1993 — Узнагарода Усходнееўрапейскага сцэнарнага фонду.

26 красавіка, пятніца, 19:00

ЯКІ ГРАЕ З ТАЛЕРКІ

Фэнтэзі, меладрама. Польшча, 1995 г., каляр., 107 хв.

У ролях: Францішак Печка, Марыюш Санітэрнік, Гражына Бленцка-Кольска.

Скрыпач Люнда — чалавек, які грае з абломкаў талерак. Намаляваныя на іх узоры ён чытае як ноты і іграе па іх музыку. Ён хоча заграць з цэлай талеркі круглы шляк, але вельмі баіцца свайго жадання.

Узнагароды:
  • 1995 — Узнагарода на МКФ у Токіа.

27 красавіка, субота, 19:00

ВЕНЕЦЫЯ

Драматычны фільм, Польшча, 2010 г., каляр., 110 хв.

У ролях: Марцін Валеўскі, Магдалена Цялецка, Агнешка Грахоўска, Гражына Бленцка-Кольска

Марэк, закаханы ў Венецыю і ведае назвы ўсіх плошчаў і храмаў горада. Яго сям’я збіраецца ў Венецыю, але надыходзіць восень 1939 года, і хлопчыка адпраўляюць за горад да цёткі Веранікі.


Уваход вольны.

Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра перад пачаткам сеансаў.

Кінатэатр «Перамога» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20).

Тэл. +375(17)2037766.

Карточка мероприятия
Мероприятие:
Ретроспектива фильмов польского режиссёра Яна Якуба Кольского
Место:
Кинотеатр «Победа», улица Интернациональная, 20,Минск,Беларусь
Начало:
04/22/2013
Окончание:
04/27/2013

Добавить комментарий